We use cookies on this site to enhance your user experience. Do You agree?

Read more

Правілы рэцэнзавання

Правілы рэцэнзавання артыкулаў у часопісе „Acta Albaruthenica”

 

  1. Дасланыя для публікацыі матэрыялы ўступна анэньваюцца тэматычным рэдактарам на прадмет іх адпаведнасці профілю часопіса, а таксама адпаведнасці рэдакцыйным патрабаванням.
  2. Тэксты, якія адпавядаюць крытэрыям, названым у 1-м пункце, высылаюцца двум рэцэнзентам, што працуюць у іншай, чым Аўтар, Інстытуцыі. Рэцэнзенты з’яўляюцца спецыялістамі ў той галіне, тэматыку якой закранае дасланая праца.
  3. Прозвішча Аўтара рэцэнзаванага тэксту не падаецца Рэцэнзентам. Не падаюцца да агульнага ведама і прозвішчы Рэцэнзентаў, якія выказвалі сваё меркаванне пра канкрэтны тэкст.
  4. Калі Рэцэнзенту вядома прозвішча Аўтара, Рэдакцыя патрабуе ад Рэцэнзента дэкларацыю пра адсутнасць канфлікту інтарэсаў. Падобную дэкларацыю падпісвае Рэцэнзент, калі Ён і Аўтар працуюць у адной установе.
  5. Рэцэнзія выконваецца на адмысловым фармуляры па-польску. Дадатковыя заўвагі Рэцэнзент робіць па-польску або па-беларуску. Кожная рэцэнзія мае адназначную выснову пра дапушчэнне або недапушчэнне тэксту да друку. Рэцэнзенты не могуць карыстацца ШІ з мэтай аналізу тэксту і складання рэцэнзіі, яны павінны кіравацца сваімі экспертнымі ведамі ў дадзенай сферы і крытычным мысленнем.
  6. У часопісе друкуюцца артыкулы, якія атрымалі дзве станоўчыя рэцэнзіі.

Cпампаваць

Фармуляр рэцэнзіі PDF 

Фармуляр рэцэнзіі DOC 

  • Правілы для рэцэнзентаў
  • Рэцэнзенты ацэньваюць рукапісы па просьбе Рэдакцыі. Так яны ўплываюць на рашэнні, якія прымае Рэдакцыя. Рэцэнзенты, пасля кансультацыі з аўтарамі, могуць уплываць на канчатковы выгляд і паляпшэнне апублікаваных прац.
  • Прынцып своечасовасці: Рэцэнзенты абавязаны прадставіць свае рэцэнзіі да ўзгодненага тэрміну. ​​Калі па якіх-небудзь прычынах (істотных, недахопу часу і г. д.) яны не могуць паспець у тэрмін або зрабіць рэцэнзію, Рэцэнзенты павінны неадкладна паведаміць пра гэта ў Рэдакцыю.
  • Прынцып канфідэнцыяльнасці: Усе рэцэнзаваныя працы і рэцэнзіі на іх з’яўляюцца канфідэнцыяльнымі. Раскрыццё інфармацыі пра артыкулы і / або іх змест трэцім асобам недапушчальнае (за выключэннем тых, хто ўдзельнічае ў працэсе публікацыі).
  • Прынцып захавання стандартаў аб’ектыўнасці: Рэцэнзіі павінны быць аб’ектыўнымі. Асабістая крытыка аўтараў прац лічыцца як мінімум недарэчнай. Усе заўвагі рэцэнзентаў павінны быць належным чынам абгрунтаваны.
  • Прынцып надзейнасці крыніц: Рэцэнзент пры неабходнасці павінен указаць працы, якія звязаны з тэмай артыкула і не былі цытаваныя аўтарам. Рэцэнзент павінен вызначыць любыя істотныя падабенствы паміж рэцэнзаваным артыкулам і іншымі працамі і паведаміць пра гэта ў Рэдакцыю.
  • Прынцып процідзеяння канфліктам інтарэсаў у рэцэнзентаў: Рэцэнзенты не могуць выкарыстоўваць рэцэнзаваныя працы ў асабістых мэтах або для асабістай выгады. Яны таксама не павінны ацэньваць тэксты ў выпадках, у якіх можа адбыцца канфлікт інтарэсаў з аўтарам / аўтарамі.