Этычныя прынцыпы
Этычныя прынцыпы
Этычныя прынцыпы, якімі кіруецца рэдакцыя часопіса “Acta Albaruthenica”, былі распрацаваны на аснове COPE Best Practice Guidelines for Journal Editors і датычаць аўтараў, рэдактараў, рэцэнзентаў, чальцоў Навуковай рады і выдаўца.
Усе артыкулы, прадстаўленыя для публікацыі ў часопісе «Acta Albaruthenica», правяраюцца на адпаведнасць прынцыпам рэдакцыйнай этыкі, а таксама навуковай вартасці.
Прынцыпы, якія датычаць чальцоў рэдкалегіі і іх абавязкаў
- Крытэрыі прыняцця артыкулаў да друку. Галоўны рэдактар вырашае, якія тэксты будуць апублікаваны,. Пры прыёме тэкстаў да друку ўлічваюцца меркаванні рэцэнзентаў аб навуковай каштоўнасці працы, арыгінальнасці праблематыкі і выразнасці падсумавання.
- Маніторынг этычных стандартаў. Члены рэдакцыі часопіса «Acta Albaruthenica» пастаянна сочаць за выкананнем дзейных этычных нормаў і прынцыпаў і прадухіляюць дзеянні, якія не адпавядаюць прынятым стандартам.
- Прынцып роўнага стаўлення. Раса, пол, рэлігія, паходжанне, грамадзянства або палітычныя перакананні аўтараў ніякім чынам не ўплываюць на ацэнку артыкулаў. Тэксты ацэньваюцца толькі па змесце.
- Прынцып канфідэнцыяльнасці. Чальцы рэдакцыі не паведамляюць пабочным асобам інфармацыю аб прадстаўленых для друку творах. Асобы, упаўнаважаныя мець гэтую інфармацыю: аўтар, прызначаныя рэцэнзенты, чальцы рэдкалегіі, рэдактары і выдавец.
- Процідзеянне канфлікту інтарэсаў. Неапублікаваныя артыкулы не могуць быць выкарыстаны чальцамі рэдакцыі і іншымі асобамі, якія ўдзельнічаюць у публікацыі, без пісьмовай згоды аўтараў.
- Прынцып навуковай добрасумленнасці. Чальцы рэдакцыі клапоцяцца аб навуковай добрасумленнасці апублікаваных прац. Каб захаваць яе, яны могуць унесці адпаведныя змены і выпраўленні. Пры падазрэнні ў нядобрасумленных дзеяннях (плагіяце, фальсіфікацыі вынікаў даследаванняў) яны абавязаны прыняць рашэнне аб адмове ў публікацыі.
Рэдакцыя, пры неабходнасці, абавязана апублікаваць адпаведныя тлумачэнні або прабачэнні.
Адкліканне тэксту. Рэдакцыя мае права адклікаць тэкст пасля яго публікацыі, калі:
– ёсць доказы ненадзейнасці вынікаў даследаванняў і/ці фальсіфікацыі даных, а таксама ў выпадку ненаўмысных памылак (напрыклад, памылак у разліках, метадалагічных памылак);
– вынікі даследаванняў былі раней апублікаваныя ў іншым месцы;
– праца мае прыкметы плагіяту або парушае прынцыпы выдавецкай этыкі.
Паведамленне аб адкліканні тэксту павінна разглядацца як адкліканне артыкула. Гэта паведамленне павінна ўключаць інфармацыю пра аўтара (загаловак павінен уключаць як мінімум назву твора і імя(я) аўтара(аў) твора) і прычыны адклікання тэксту. Належыць адрозніваць памылкі ад наўмысных злоўжыванняў, якія могуць быць прычынай адклікання тэксту. Адкліканыя тэксты не выдаляюцца з апублікаванай версіі часопіса, але факт іх адклікання павінен быць дакладна пазначаны.
Прынцыпы, якія датычаць аўтараў
- Прынцып навуковай добрасумленнасці. Аўтары артыкулаў абавязаны даць дакладнае апісанне праведзенай даследчай працы і аб’ектыўную інтэрпрэтацыю вынікаў. Работы павінны ўтрымліваць звесткі, якія дазваляюць вызначыць крыніцы дадзеных, а таксама паўтарыць даследаванні. Прадстаўленне і інтэрпрэтацыя дадзеных і вынікаў даследаванняў, якія не адпавядаюць прынцыпам выдавецкай этыкі, недапушчальныя і могуць прывесці да адклікання тэксту.
- Прынцып арыгінальнасці твора. Аўтары могуць прадстаўляць для публікацыі толькі ўласныя, арыгінальныя тэксты. Даследаванні і/або інфармацыя іншых навукоўцаў, якія выкарыстоўваюцца ў публікацыі, павінны быць аформлены, як цытаты. Плагіят або фальсіфікацыя дадзеных недапушчальныя.
- Прынцып доступу да дадзеных. Аўтары, якіх просяць прадставіць неапрацаваныя вынікі даследаванняў, выкарыстаных ў працы, абавязаны прадставіць доступ да гэтых дадзеных, таксама пасля публікацыі працы.
- Прынцып процідзеяння канфлікту інтарэсаў аўтараў. Аўтары не павінны публікаваць тэксты, якія апісваюць адно і тое ж даследаванне, больш чым у адным часопісе. Прадстаўленне адной і той жа працы ў некалькі часопісаў лічыцца неэтычным.
- Прынцыпы аўтарства:
– Аўтары, якія прадстаўляюць шматаўтарскія тэксты для публікацыі, абавязаны раскрываць уклад асобных аўтараў у іх стварэнне (уключаючы прыналежнасць аўтараў і інфармацыю, хто з’яўляецца аўтарам канцэпцый, дапушчэнняў, метадаў, пратаколаў і г.д., якія выкарыстоўваліся пры падрыхтоўцы тэкст).
– Ghostwriting, guest authorship з’яўляюцца праявай навуковай несумленнасці, і ўсе выяўленыя выпадкі павінны быць выкрыты, у тым ліку павінны быць паінфармаваныя адпаведныя структуры, напрыклад, установы, у якіх працуюць аўтары, навуковыя таварыствы, асацыяцыі навуковых рэдактараў і г. д.
– Абавязак пераканацца, што людзі, якія ўдзельнічаюць у стварэнні артыкула, прымаюць яго канчатковы выгляд, ляжыць на аўтарах, якія прадстаўляюць тэкст для публікацыі.
- Прынцып надзейнасці крыніц. Аўтары абавязаны пералічыць у далучанай бібліяграфіі публікацыі, якія яны выкарыстоўвалі пры стварэнні артыкула.
- Прынцып, які датычыць памылак у апублікаваных працах. Калі аўтар/аўтары выяўляюць істотныя памылкі або недакладнасці ў сваіх тэкстах, яны абавязаны неадкладна паведаміць пра гэта ў рэдакцыю часопіса для адклікання тэксту або выпраўлення памылак.
Прынцыпы, якія датычаць рэцэнзентаў
Рэцэнзенты рэцэнзуюць артыкулы па замове рэдакцыі. Такім чынам яны ўплываюць на рашэнні, якія прымаюцца чальцамі рэдакцыі.
- Прынцып своечасовасці. Рэцэнзенты абавязаны аддаць рэцэнзіі ва ўзгоднены тэрмін. Калі па нейкіх прычынах яны не могуць укласціся ў тэрмін або зрабіць рэцэнзію, яны павінны неадкладна паведаміць пра гэта рэдакцыю.
- Прынцып канфідэнцыяльнасці. Усе рэцэнзаваныя працы і рэцэнзіі на іх з’яўляюцца канфідэнцыяльнымі. Разгалашэнне твораў трэцім асобам недапушчальна (за выключэннем асоб, якія ўдзельнічаюць у працэсе публікацыі).
- Прынцып захавання стандартаў аб’ектыўнасці. Водгукі павінны быць аб’ектыўнымі. Асабістая крытыка аўтараў твораў лічыцца як мінімум недарэчнай. Усе заўвагі рэцэнзентаў павінны быць належным чынам абгрунтаваны.
- Прынцып надзейнасці крыніц. Рэцэнзенты пры неабходнасці павінны ўказваць адпаведныя працы, звязаныя з тэмай артыкула, якія не цытаваліся аўтарам. Рэцэнзент павінен пазначыць і паведаміць у рэдакцыю істотнае падабенства артыкула з іншымі творамі.
- Прынцып процідзеяння канфлікту інтарэсаў рэцэнзентаў. Рэцэнзенты не могуць выкарыстоўваць працы для асабістых патрэб. Яны таксама не павінны ацэньваць тэксты ў выпадках, калі можа быць канфлікт інтарэсаў з аўтарам (аўтарамі).