We use cookies on this site to enhance your user experience. Do You agree?

Read more

Правілы падрыхтоўкі артыкулаў

Правілы падрыхтоўкі артыкулаў і рэцэнзій

для часопіса “Acta Albaruthenica”

 

  • Рэдакцыя часопіса прымае нідзе раней не публікаваныя навуковыя артыкулы з галіны беларусістыкі (у першую чаргу літаратуры і мовы, але не толькі). Адзін файл павінен быць падпісаны наступным чынам: прозвішча_першыя два-тры словы назвы артыкула. Паколькі часопіс выкарыстоўвае сістэму двайнога сляпога рэцэнзавання, Аўтары абавязаны падрыхтаваць і даслаць другі ананімны рукапіс (без імёнаў Аўтараў, афіліяцый, інфармацыі аб фінансаванні, падзяках і г. д., што магло б раскрыць іх асобы).
  • Матэрыялы публікуюцца на польскай, беларускай і англійскай мовах.
  • Дасланыя тэксты павінны быць напісаны з выкарыстаннем стандартнага тэкставага рэдактара, пажадана апошняй версіі MS Word для Windows. Тэкст павінен быць падрыхтаваны з адключанай функцыяй аўтаматычнага пераносу слоў. Фармат шрыфту: Cambria, памер: 12, міжрадковы інтэрвал: 1,5.

 

Структура артыкула:

  1. Аўтар (імя і прозвішча): на мове артыкула, у выпадку выкарыстання ўсходніх алфавітаў павінен быць таксама варыянт на англійскай мове (як у пашпарце).
  2. Афіліяцыя (прыналежнасць, адносіны да пэўнай установы): на мове артыкула і на англійскай мове, а таксама назва краіны, напрыклад Варшаўскі ўніверсітэт, Польшча; University of Warsaw, Poland.
  3. Код ORCID.
  4. Службовы адрас электроннай пошты (для публікацыі ў часопісе).
  5. Назва на мове артыкула, на англійскай (самастойныя часціны мовы пішам з вялікай літары, а артыклі, злучнікі, прыназоўнікі, напрыклад a, the, on, about, ‒ з малой), таксама на польскай мове ці беларускай (калі мова артыкула польская ці беларуская, яна павінна быць першай).
  6. Анатацыя (прыблізна 800 знакаў) і ключавыя словы (5–7) на англійскай мове.
  7. Тэкст артыкула.
  8. References (= бібліяграфія).
  9. Анатацыі (прыблізна 800 знакаў) і ключавыя словы (5–7) на польскай і беларускай мовах.

Прыклады ‒ ніжэй:

 

 

 

Пры напісанні рэцэнзій рэкамендуецца прытрымлівацца падобных правілаў, як для для артыкулаў, калі гаворка аб звестках пра аўтара рэцэнзіі. Над тэкстам рэцэнзіі размяшчаем загаловак (выдзелены тоўстым шрыфтам) рэцэнзаванай працы [імя і прозвішча аўтара рэцэнзаванай працы, год выдання, назва працы (курсівам), месца выдання і выдавецтва, колькасць старонак].

Прыклад:

Акрамя рэцэнзій, рэдакцыя прымае рэцэнзійныя артыкулы, у якіх Аўтар дадае новыя звесткі і высновы наконт рэцэнзаванай працы, спасылаецца на адпаведную літаратуру. У такіх выпадках спасылкі і бібліяграфія павінны быць падрыхтаваны па тых жа правілах, што і для артыкулаў.

  • Пры напісанні справаздач аб канферэнцыях і палявых даследаваннях актуальныя тыя ж правілы, што і пры стварэнні артыкулаў, калі гаворка аб звестках пра Аўтара. Над тэкстам справаздачы змяшчаем назву канферэнцыі (тоўстым шрыфтам), месца і час (дзень, месяц, год) яе правядзення.
  • Разам з тэкстам (у дадатковым файле) неабходна падаць наступную інфармацыю пра Аўтара: імя і прозвішча, навуковая ступень, месца працы (універсітэт або іншая ўстанова, кафедра/факультэт, пасада, працоўны адрас), адрас электроннай пошты (пажадана працоўны), адрас для карэспандэнцыі, навуковая спецыяльнасць, навуковыя інтарэсы, а таксама спіс усіх артыкулаў Аўтара за апошнія два гады. Падаючы персанальныя даныя, Аўтар згаджаецца на іх публікацыю як у друкаваным, так і ў электронным фармаце.
  • Да артыкула / рэцэнзіі павінна быць дададзена Дэкларацыя (даступная для запампоўкі), якая павінна быць падпісана аўтарам. Запоўненую і падпісаную дэкларацыю можна даставіць асабіста на кафедру беларусістыкі, адправіць звычайнай поштай у рэдакцыю або адсканаваць / сфатаграфаваць, а скан / фота арыгінала адправіць па электроннай пошце на адрас actaalba@gmail.com.
  • Аб’ём артыкула павінен быць не меншы за 0,5 выдавецкага аркуша (20 000 знакаў з прабеламі) і не большы за 1 выдавецкі аркуш (40 000 знакаў з прабеламі). Рэцэнзіі і справаздачы не павінны перавышаць 8 000 знакаў з прабеламі. У выключных выпадках варта параіцца з рэдакцыяй.
  • Цытаты да трох радкоў тэксту павінны быць узяты ў двукоссе (без курсіву), больш доўгія цытаты павінны быць набраны з водступам (датычыцца ўсёй цытаты) шрыфтам 10 пунктаў; прапушчаныя фрагменты павінны быць пазначаны трыма кропкамі ў круглых дужках (…) у тэкстах на польскай і англійскай мовах і вуглавымі дужкамі <…> у тэкстах на беларускай мове.

Прыклады:

 

  • Для абазначэння перыядаў мы выкарыстоўваем скарачэнні, напрыклад r. (замест rok, roku), w. (замест wiek, wieku), г. (замест год, годзе), ст. і стст. (замест стагоддзе і стагоддзі).
  • Аўтарскія каментарыі падаюцца ў выглядзе зносак (шрыфт 10 пунктаў), якія ўстаўляюцца аўтаматычна. У асноўным тэксце на польскай і беларускай мовах зноска павінна размяшчацца перад кропкай (1.) або пасля двукосся і перад кропкай (”1.), а ў тэксце на англійскай мове ‒ пасля кропкі (.1). Дзве зноскі ў адным месцы не выкарыстоўваюцца.
  • У тэксце дапускаецца выкарыстанне вылучэнняў, г. зн. курсіву і тоўстага шрыфту. Курсівам падаём назвы цытаваных кніг і артыкулаў (у тэксце і зносках), выразы з іншых моў, а таксама словы і фразы, якія служаць прыкладамі. Тоўстым шрыфтам вылучаюцца назвы, тэрміны і часткі тэксту, якія патрабуюць вылучэння.
  • У асноўным беларускамоўным тэксце і зносках назвы часопісаў бяром у двукоссе (“” без курсіву), напрыклад, “Acta Albaruthenica” (у англамоўных тэкстах часопісы вылучаюцца курсівам без двукосся, напрыклад Acta Albaruthenica).
  • Пры першым цытаванні падаём поўнае імя і прозвішча даследчыка, а ў наступных ‒ толькі прозвішча або першы ініцыял і прозвішча.
  • Пры называнні ўстановы першы раз падаём поўную яе назву разам са скарачэннем; у наступных упамінаннях установы выкарыстоўваем скарачэнне.
  • Бібліяграфічныя спасылкі на літаратуру па тэме павінны быць размешчаны ў тэксце ў квадратных дужках, напрыклад [Kowalski 2025: 34].
  • Тэксты, якія прадстаўляюцца ў штогоднік, павінны быць лінгвістычна правільнымі і падрыхтаванымі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Рэдакцыі. Тэксты, не адпаведныя гэтым патрабаванням, не будуць прынятыя да публікацыі.
  • Адказнасць, якая вынікае з аўтарскіх і выдавецкіх правоў, нясе аўтар публікацыі.

 

ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ СПАСЫЛАК:

Спасылкі павінны размяшчацца ў асноўным тэксце наступным чынам:

[прозвішча год выдання: старонкі], напрыклад [Александровіч 1971: 15].

1 аўтар: [Кот 2015: 58].

Працы аднаго аўтара, апублікаваныя на працягу аднаго года, пазначаюцца лацінскімі літарамі ў алфавітным парадку і аддзяляюцца коскамі: [Kmita 2015a: 65, 2015b: 120–124] (для інтэрвалаў паміж нумарамі старонак выкарыстоўваецца працяжнік (–), а не дэфіс (-)).

2 аўтары адной працы: [Barys, Kalita 2015: 65],

3 аўтары адной працы: [Barys, Kalita, Trat 2015: 65],

шмат аўтараў: [Kalita i in. 2015: 65] – у бібліяграфіі пасля артыкула пералічваем імёны ўсіх аўтараў.

Калі прозвішча аўтара згадваецца ў сказе, яго не варта паўтараць у дужках, напрыклад “Ян Кот [1933: 123–125] увёў тэрмін…”; “У сваіх [1922a, 1922b] артыкулах Сцюард сцвярджаў, што…”.

Калі цытуюцца працы розных аўтараў, то яны пералічваюцца ў храналагічным парадку паводле года публікацыі (пачынаючы з самых даўніх прац) і аддзяляюцца  адна ад адной кропкай з коскай, напрыклад [Kalita 2001: 15; Barys 2015: 65].

Працы пад рэдакцыяй падаюцца так, як і аўтарскія працы, толькі з дадаваннем (red.) / (рэд.) / (ed.) у круглых дужках у залежнасці ад мовы артыкула, напрыклад:

1 рэдактар: [Kowalski (red.) 2015: 54],

2 рэдактары адной працы: [Barys, Kalita (red.) 2015: 65],

3 рэдактары адной працы: [Barys, Kalita, Trat (red.) 2015: 65],

шмат рэдактараў: [Kalita i in. (red.) 2015: 65] – у бібліяграфіі пасля тэксту артыкула пералічваюцца прозвішчы ўсіх рэдактараў.

 

ПРАВІЛЫ СКЛАДАННЯ БІБЛІЯГРАФІІ

Аўтар рыхтуе адзіны спіс літаратуры (References) для ўсёй працы. Бібліяграфічныя пазіцыі павінны быць пералічаны ў алфавітным парадку, па прозвішчы(ах) аўтара(аў) або рэдактара(аў). У бібліяграфіі не трэба нумараваць / вылучаць асобныя пункты, кожную новую пазіцыю трэба пачынаць з новага абзаца. Рэдактары калектыўных прац і слоўнікаў павінны быць пералічаны ўсе, а пасля іх прозвішчаў павінна стаяць скарачэнне (red.) / (pэд.) / (ed.) на мове публікацыі, у залежнасці ад мовы артыкула. ​​Спіс павінен уключаць толькі працы, цытаваныя або названыя ў тэксце (праверце, ці ўсе цытаваныя працы ўключаны ў бібліяграфію і ці не ўтрымлівае бібліяграфія пазіцый, на якія няма спасылак у тэксце).

Творы аднаго аўтара павінны быць пералічаны ад самых даўніх да самых новых, напрыклад:

Kaleta Radosław. 2014. Białorusko-polska homonimia międzyjęzykowa. Warszawa: Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy Instytutu Slawistyki Polskiej Akademii Nauk.

Kaleta Radosław. 2015. Polsko-białoruska lapsologia glottodydaktyczna. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.

Kaleta Radosław. 2018. Błędologia w glottodydaktyce białorutenistycznej. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.

Працы аднаго аўтара, апублікаваныя ў тым самым годзе, называюцца ў алфавітным парадку (дыяпазоны старонак пазначаюцца працяжнікам ‒, а не дэфісам -), напрыклад:

Kaleta Radosław. 2013a. O projekcie słownika białorusko-polskich fałszywych przyjaciół tłumacza na tle dorobku leksykografii polsko-białoruskiej. “Studia Slavica” XVII/1: 83–90.

Kaleta Radosław. 2013b. Rodzaje homonimii międzyjęzykowej (przegląd stanowisk). “Respectus Philologicus” 23(28): 141–150.

Kaleta Radosław. 2013c. Złudne odpowiedniki białorusko-polskie. “Studia z Filologii Polskiej i Słowiańskiej” 48: 123–141.

Спасылкі, напісаныя ў бібліяграфіі па-беларуску кірыліцай, павінны быць дапоўнены варыянтам навуковай транслітарацыі Scholarly па спасылцы:

https://www.translitteration.com/transliteration/en/belarusian/scholarly/

 

Спасылкі, напісаныя ў бібліяграфіі па-руску кірыліцай, павінны быць дапоўнены варыянтам навуковай транслітарацыі Scholarly па спасылцы:

https://www.translitteration.com/transliteration/en/russian/scholarly/

Для ѣ транслітарацыя ‒ ě, у транслітарацыі трэба выбраць Old Church Slavonic Scholarly:

https://www.translitteration.com/transliteration/en/old-church-slavonic/ala-lc/

 

Пасля транслітараванага варыянта ў квадратных дужках павінен ісці кірылічны арыгінал.

 

Манаграфіі і слоўнікі

Aleksandrovič Scjapan. 1971. Pucjaviny rodnaha slova. Minsk: BDU [Александровіч Сцяпан. 1971. Пуцявіны роднага слова. Мінск: БДУ].

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай і англійскай мовах: [Aleksandrovič 1971: 15]; спасылка ў тэксце на беларускай мове: [Александровіч 1971: 15].

Kłoskowska Antonina (red). 1991. Encyklopedia kultury polskiej XX wieku. Pojęcia i problemy wiedzy o kulturze. Wrocław: Wiedza o Kulturze.

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай і англійскай мовах: [Kłoskowska (red.) 1991: 15]; спасылка ў тэксце на беларускай мове: [Kłoskowska (рэд.) 1991: 15].

Chylak-Schroeder Teresa, Głuszkowska-Babicka Jadwiga, Jasińska-Socha Teresa (red.). 2012. Słownik białorusko-polski. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай і англійскай мовах: [Chylak-Schroeder, Głuszkowska-Babicka, Jasińska-Socha (red.) 2012: 15]; спасылка ў тэксце на беларускай мове: [Chylak-Schroeder, Głuszkowska-Babicka, Jasińska-Socha (рэд.) 2012: 15].

Калі вы часта звяртаецеся да розных слоўнікаў, то можаце выкарыстоўваць скарачэнні назваў слоўнікаў замест запісу іх рэдактараў, напрыклад [SBP 2012: 15]. У такой сітуацыі ў бібліяграфіі неабходна падаць наступную інфармацыю:

SBP 2012 = Chylak-Schroeder Teresa, Głuszkowska-Babicka Jadwiga, Jasińska-Socha Teresa (red.). 2012. Słownik białorusko-polski. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.

DSB 1989 = Malažaj Halina (rèd.). 1989. Dyjalektny sloŭnik Brèstčyny. Minsk: Navuka i tèxnika [ДСБ 1989 = Малажай Галіна (рэд.). 1989. Дыялектны слоўнік Брэстчыны. Мінск: Навука і тэхніка].

Варта паслядоўна прытрымлівацца аднаго спосабу прадстаўлення слоўнікаў: альбо ўсе пазіцыі ідуць у скарачэнні, альбо ўсе паводле прозвішчаў рэдактараў.

 

Раздзелы ў манаграфіях

Kisjalëŭ Henadz′. 1994. Kisel′ Apanas. U: Belaruskija pis′menniki: Bijabiblijahrafičny sloŭnik u 6 tamax. Minsk: Belaruskaja Èncyklapedyja. 65–98 [Кісялёў Генадзь. 1994. Кісель Апанас. У: Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя. 65–98].

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай і англійскай мовах: [Kisjalëŭ 1994: 15]; спасылка ў тэксце на беларускай мове: [Кісялёў 1994: 65].

Raźny Anna. 2001. Wiechi – od poszukiwań wolności do zniewolenia totalitarnego. Z doświadczeń inteligencji rosyjskiej. W: Inteligencja. Tradycja i nowe czasy. Red. Hanna Kowalska. Kraków: Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego. 15–25.

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай, беларускай і англійскай мовах: [Raźny 2001: 15].

 

Заўсёды трэба ўказваць імя і прозвішча рэдактара калектыўнай манаграфіі. У выпадку з беларускімі і расійскімі творамі замест імя можна падаць ініцыялы, бо менавіта яны звычайна пішуцца на тытульным лісце цытаванай працы.

Demidova Kalerija. 2008. Dialektnaja jazykovaja kartina mira i osobennosti ejo reprezentacii v častnyx dialektnyx sistemax (na materiale russkix govorov Urala). V: Leksičeskij atlas russkix narodnyx govorov (materialy i issledovanija). Red. S.A. Myznikov, E.Ž. Kuznecova, O.N. Krylova, O.V. Glebova.Sankt-Peterburg: Nauka. 68–80 [Демидова Калерия. 2008 Диалектная языковая картина мира и особенности её репрезентации в частных диалектных системах (на материале русских говоров Урала). В: Лексический атлас русских народных говоров (материалы и исследования). Ред. С.А. Мызников, Е.Ж. Кузнецова, О.Н. Крылова, О.В. Глебова. Санкт-Петербург: Наука. 68–80].

 

Артыкулы ў часопісах

Šljubski Aljaksandr. 1927. Konfiskacyja PANA TADÈUŠA D.-Marcinkeviča. “Uzvyšša” 2: 200–201 [Шлюбскі Аляксандр. 1927. Конфіскацыя ПАНА ТАДЭУША Д.-Марцінкевіча. “Узвышша” 2: 200–201].

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай і англійскай мовах: [Šljubski 1927: 15]; спасылка ў тэксце на беларускай мове: [Шлюбскі 1927: 15].

Назвы часопісаў у артыкулах на беларускай мове падаём у двукоссі “ ”, напрыклад “Узвышша”, а ў артыкулах на польскай мове ‒ „”, напрыклад „Acta Albaruthenica”. Назвы часопісаў у артыкулах на англійскай мове пішам курсівам і падаём без двукосся, напрыклад Acta Albaruthenica.

Bruchnalski Wilhelm. 1922. Z “Pamiętników” M. Marksa, witebszczanina. “Lud” XXI: 151.

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай, беларускай і англійскай мовах: [Bruchnalski 1922: 15].

Levancèvič Lena. 2025. Karcina svetu”: pytanni typalohii ŭ linhvistyčnyx dasledavannjax. “Trudy BHTU. Ser. 4. Print- i mediatexnologiiˮ 1(291): 120–125 [Леванцэвіч Лена. 2025. “Карціна свету”: пытанні тыпалогіі ў лінгвістычных даследаваннях. “Труды БГТУ. Сер. 4. Принт- и медиатехнологииˮ 1(291): 120–125].

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай і англійскай мовах: [Levancèvič 2025: 125]; спасылка ў тэксце на беларускай мове: [Леванцэвіч 2025: 15].

 

Архіўныя матэрыялы

LVIA 1248–2–1497, l. 234–247v, Lietuvos valstybės istorijos archyvas (дадаткова можна таксама падаць назву дакумента).

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай, беларускай і англійскай мовах: [LVIA] (дадаткова можна падаць канкрэтны нумар або шыфр, калі дакументаў больш).

NHA RB u Hrodne, f. 1, vop. 22, spr. 1121, ark. 401–418v, Nacyjanal′ny histaryčny arxiŭ Belarusi ŭ Hrodne [НГА РБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, спр. 1121, арк. 401–418v, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне].

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай і англійскай мовах: [NHA]; спасылка ў тэксце на беларускай мове: [НГА] (дадаткова можна падаць канкрэтны нумар або шыфр, калі дакументаў больш).

Публікацыі з інтэрнэту

Тут падаём пазіцыі, даступныя толькі ў інтэрнэце. Трэба змяшчаць усю даступную на электроннай старонцы інфармацыю: прозвішча і імя аўтара тэксту, назву і год публікацыі тэксту на старонцы (калі ён ёсць). Дадаём таксама пазначэнне [online], спасылку (калі яна вельмі доўгая, можна скараціць з дапамогай анлайн-скарачальніка спасылак, даступнага ў інтэрнэце) і дату доступу да тэксту ў квадратных дужках (без слова “доступ”).

Genealogia Polaków: Katalog Powstańców Styczniowych [online] https://genealogia.okiem.pl/powstanies/index.php?nazwisko=Piekarski [28.09.2019].

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай, беларускай і англійскай мовах: [Genealogia Polaków… (online)]. (Калі назва доўгая, дастаткова ўключыць у спасылку толькі першыя 2‒3 словы і дадаць шматкроп’е. Калі год публікацыі не пазначаны на старонцы, дадаём у дужках (онлайн).

Gliński Mikołaj. Polska i Białoruś – żywoty bliźniacze [online] https://culture.pl/pl/artykul/polska-i-bialorus-zywoty-blizniacze [25.03.2025].

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай, беларускай і англійскай мовах: [Gliński (online)].

Korbut Viktar. 2021. Movaznavec: Stanovišča belaruskaj movy ŭ Pol′ščy sënnja najlepšae z usix krain za mežami Belarusi [Корбут Віктар. 2021. Мовазнавец: Становішча беларускай мовы ў Польшчы сёння найлепшае з усіх краін за межамі Беларусі] [online] https://www.polskieradio.pl/396/8226/artykul/2818282 [01.10.2021].

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай і англійскай мовах: [Korbut 2021];  спасылка ў тэксце на беларускай мове: [Корбут 2021].

 

Неапублікаваныя кандыдацкія і магістарскія дысертацыі

Калета Радаслаў. 2007. Выбраныя марфалагічныя асаблівасці ў параўнанні двух правапісных стандартаў: тарашкевіцы і наркомаўкі. Магістарская праца. Навуковы кіраўнік: д-р хаб. Ніна Баршчэўская. Варшава: Варшаўскі ўніверсітэт.

Трэба падаваць прозвішча навуковага кіраўніка, тып навуковай працы і месца публікацыі.

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай і англійскай мовах: [Kaleta 2007: 15];  спасылка ў тэксце на беларускай мове: [Калета 2007: 15].

Выступленне на канферэнцыі

Bernatowicz Joanna. 2024. Polski przekład Długiej drogi do domu Wasila Bykaua – wyzwania, konteksty, strategie translatorskie. Konferencja Wasil Bykau. Dziedzictwo literackie w nowej perspektywie (z okazji 100-lecia urodzin literata). Uniwersytet Warszawski.

Спасылка на гэтую працу ў тэксце артыкула на польскай, беларускай і англійскай мовах: [Bernatowicz 2024].