НАВІНЫ
Шаноўнае спадарства!
Рэдакцыя прымае да 5 траўня раней непублікаваныя артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, у якіх закранаюцца разнастайныя праблемы беларусазнаўства (літаратура і мова). У часопісе матэрыялы друкуюцца па-польску, па-беларуску і па-англійску.
Аб’ём навуковае працы павінен быць не меншы за 12 старонак фармату А4 (20 тыс. знакаў з прабеламі) і не большы за 24 старонкі (40 тыс. знакаў з прабеламі) мець анатацыі (каля 500 знакаў) на англійскай, польскай і беларускай мовах. Назва артыкула павінна быць пададзена таксама ў перакладзе на польскую, беларускую і англійскую мовы. Аб’ём іншых матэрыялаў – да 5 старонак фармату А4. Апрача таго, Аўтар мусіць падпісаць аўтарскую Дэкларацыю (гл. раздзел ДЛЯ АЎТАРАЎ) і даслаць яе ў рэдакцыю (па пошце звычайнай або, адсканаваўшы, электроннай). Мы просім таксама азнаёміцца з правіламі па падрыхтоўцы артыкулаў і рэцэнзій, а таксама з правіламі афармлення спасылак (гл. раздзел ДЛЯ АЎТАРАЎ).
З павагай,
Рэдакцыя навуковага часопіса “Acta Albaruthenica”