We use cookies on this site to enhance your user experience. Do You agree?

Read more

НАВІНЫ

Шаноўнае спадарства!

Рэдакцыя разгледзіць раней непублікаваныя артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, у якіх закранаюцца разнастайныя праблемы беларусазнаўства (літаратура і мова). У часопісе матэрыялы друкуюцца  па-польску і па-беларуску.

Аб’ём навуковае працы павінен быць не меншы за 12 старонак фармату А4 (20 тыс. знакаў), мець анатацыі (каля 800 знакаў) на англійскай, польскай і беларускай мовах. Назва артыкула павінна быць пададзена таксама ў перакладзе на польскую/беларускую і англійскую мовы. Аб’ём іншых матэрыялаў – да 5 старонак фармату А4. Апрача таго, Аўтар мусіць падпісаць аўтарскую Дэкларацыю (гл. раздзел ДЛЯ АЎТАРАЎ) і даслаць яе ў рэдакцыю (па пошце звычайнай або, адсканаваўшы, электроннай). Мы просім таксама азнаёміцца ​​з Правіламі па падрыхтоўцы артыкулаў і рэцэнзій, а таксама з правіламі афармлення спасылак (гл. раздзел ДЛЯ АЎТАРАЎ).

З павагай,

Рэдакцыя навуковага часопіса “Acta Albaruthenica”