ДЛЯ АЎТАРАЎ
ЭТЫЧНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ЧАСОПІСA
З пункту гледжання добрых практык і прынцыпаў этыкі падрыхтоўкі публікацый, рэдакцыя прытрымліваецца рэкамендацый Committee on Publication Ethics (COPE), з якімі больш падрабязна можна пазнаёміцца пад адрасам: https://publicationethics.org/resources/code-conduct
Каб палегчыць супрацу аўтараў і рэцэнзентаў з рэдакцыяй часопіса “Acta Albaruthenica”, мы публікуем найбольш важныя этычныя прынцыпы, якімі кіруемся ў нашай дзейнасці.
Прынцыпы аўтарства
Аўтар можа дасылаць для публікацыі толькі ўласныя, арыгінальныя тэксты. Даследаванні і/або інфармацыя іншых навукоўцаў, якія выкарыстоўваюцца ў публікацыі, павінны быць аформлены як цытаты. Усе артыкулы, дасланыя ў “Acta Albaruthenica”, правяраюцца ў сістэме барацьбы з плагіятам iThenticate. Плагіят, самаплагіят або фальсіфікацыя дадзеных недапушчальныя.
Аўтары, якія прадстаўляюць шматаўтарскія тэксты для публікацыі, абавязаны раскрываць уклад асобных аўтараў у іх стварэнне (з паданнем месца працы аўтараў і інфармацыі, хто з’яўляецца аўтарам канцэпцый, тэзісаў, метадаў, пратаколаў і г.д., якія выкарыстоўваліся пры стварэнні тэксту).
Рэдакцыя інфармуе, што гэтак званыя ghostwriting і guest authorship з’яўляюцца праявай навуковай несумленнасці; выяўленыя выпадкі будуць апублічнены, у тым ліку будуць інфармаваныя адпаведныя арганізацыі, установа, дзе працуе аўтар, навуковыя таварыствы ды асацыяцыі навуковых рэдактараў. Купля або продаж аўтарства навуковых прац недапушчальная.
Парадак дзеянняў у выпадку падазрэнняў пра плагіят, самаплагіят, фальсіфікацыю дадзеных, ghostwriting і guest authorship: https://www.ebib.pl/pliki/25/full_set_of_polish_flowcharts.pdf
Прынцып роўнага стаўлення
Раса, пол (у тым ліку цяжарнасць і гендэрная ідэнтычнасць), сэксуальная арыентацыя, рэлігія, паходжанне, грамадзянства, узрост, сямейнае становішча, інваліднасць і палітычныя перакананні аўтараў ніякім чынам не ўплываюць на ацэнку тэкстаў. Тэксты ацэньваюцца толькі паводле зместу.
Прынцып выканання прававых і этычных патрабаванняў у дачыненні да людзей, якія ўдзельнічаюць у даследаваннях
Супрацьдзеянне канфліктам інтарэсаў
Неапублікаваныя тэксты, канфідэнцыяльная інфармацыя і ідэі павінны захоўвацца ў таямніцы і не могуць выкарыстоўвацца рэдакцыяй часопіса і іншымі асобамі, якія ўдзельнічаюць у працэсе падрыхтоўкі публікацыі, без пісьмовай згоды аўтараў. Аўтары, рэцэнзенты і рэдактары абавязаны паведамляць аб канфліктах інтарэсаў. Больш падрабязны разгляд выпадкаў канфліктаў інтарэсаў і супрацьдзеяння ім можна знайсці пад адрасам: https://www.ebib.pl/pliki/25/full_set_of_polish_flowcharts.pdf
Правілы падрыхтоўкі артыкулаў і рэцэнзій у “ACTA ALBARUTHENICA”
- Рэдакцыя штогодніка разгледзіць навуковыя артыкулы, якія раней нідзе не друкаваліся з галіны беларусістычных даследаванняў (літаратура і мова). Файл павінен быць названы наступным чынам (лацінкаю): prozwiszcza_dwa_ci_try_słowy_nazwy.
- Матэрыялы друкуюцца на польскай, беларускай і ангельскай мовах.
- Дасланыя тэксты павінны быць напісаны ў адным з тыповых рэдактараў, пажадана ў апошніх версіях MS Word for Windows. Тэкст павінен быць падрыхтаваны з адключанай функцыяй аўтаматычнага пераносу. Фармат шрыфту: Cambria, памер: 12, інтэрлінія: 1.5.
- Структура артыкула:
-
- Аўтар (імя і прозвішча): на мове арыгіналу (для беларускамоўных артыкулаў – таксама лацінкаю (у адпаведнасці з пашпартам).
- Месца працы: на беларускай, польскай і англійскай мовах.
- Адрас электроннае пошты (для публікацыі).
- Код ORCID.
- Назва артыкулу на мове арыгіналу, англійскай, польскай, беларускай (калі польская ці беларуская мова – гэта мова арыгіналу, яна падаецца першаю).
- Тэкст артыкулу.
- Бібліяграфія.
- Рэзюмэ (прыблізна 500 знакаў) і ключавыя словы (5–7) на англійскай, польскай і беларускай мовах.
- У рэцэнзіях над тэкстам змяшчаем загаловак [імя і прозвішча аўтара рэцэнзаванае працы, назва працы (курсівам), выдавецтва, месца, год выдання і колькасць старонак]. Пад тэкстам падаём прозвішча аўтара рэцэнзіі (курсівам справа) і адрас электроннае пошты.
- У справаздачах з канферэнцый над тэкстам змяшчаем назву канферэнцыі, месца і час яе правядзення (дзень, месяц, год). Пад тэкстам падаём прозвішча аўтара справаздачы (курсівам справа) і адрас электроннае пошты.
- Да артыкула трэба далучыць файл з наступнымі дадзенымі пра аўтара: імя і прозвішча, званне і навуковая ступень, месца працы (універсітэт ці іншая ўстанова, факультэт, кафедра, адрас месца працы), адрас электроннае пошты (пажадана службовы), адрас для карэспандэнцыі, навуковая спецыяльнасць, навуковыя інтарэсы, а таксама спіс усіх артыкулаў аўтара за апошнія 2 гады. Дасылаючы асабістыя дадзеныя, аўтар пагаджаецца апублікаваць іх як у друкаванай, так і ў электроннай форме.
- Да артыкула/рэцэнзіі належыць далучыць таксама Дэкларацыю, якая павінна быць падпісаная ўласнаручна. Запоўненую і падпісаную Дэкларацыю можна прынесці асабіста на Кафедру беларусістыкі, адправіць па пошце ў рэдакцыю альбо адсканаваць/сфатаграфаваць і скан/фота арыгіналу даслаць па электроннай пошце на адрас actaalba@gmail.com
- Аб’ём артыкула не павінен быць меншы за 0,5 выдавецкага аркуша (20 000 знакаў з прабеламі) і не большы за 1 выдавецкі аркуш (40 000 знакаў з прабеламі). Аб’ём рэцэнзій і справаздачаў – да 8000 знакаў з прабеламі.
- Цытаты да трох радкоў тэксту бяруцца ў двукоссі (без курсіву), больш доўгія цытаты падаём у асобным абзацы, выкарыстоўваючы шрыфт памерам 10 пунктаў; апушчаныя фрагменты цытаты павінны быць пазначаны трыма кропкамі ў круглых дужках (…) у тэкстах на польскай мове і кутніх дужках <…> у тэкстах на беларускай мове.
- Аўтарскія каментары падаюцца ў зносках унізе старонкі (шрыфт памерам 10 пунктаў), якія ўводзяцца аўтаматычна. Зноску ў асноўным тэксце на польскай і беларускай мовах ставім перад кропкай (1.), або пасля двукосся і перад кропкай (“1.), а ў тэксце на англійскай мове пасля кропкі (.1).
- Дапускаецца выкарыстанне ў тэксце вылучэнняў, г. зн. курсіву і тлустага шрыфту. Курсівам падаём назвы навуковых працаў і інш. (у тэксце і зносках), іншамоўныя выразы, а таксама словы і выразы, якія выкарыстоўваюцца як прыклады. Тлустым – загалоўкі, тэрміны і фрагменты тэксту, якія патрабуюць вылучэння.
- У двукоссі ((„” без курсіву) бяруцца (у асноўным тэксце і зносках) назвы часопісаў, напрыклад: „Acta Albaruthenica”. У тэкстах на англійскай мове назвы часопісаў запісваюцца курсівам без двукоссяў, напрыклад: Acta Albaruthenica.
- Пры першым згадванні даследчыка падаем поўнае імя і прозвішча, далей толькі прозвішча з ініцыялам імя.
- Пры першым згадванні ўстановаў падаем поўную іх назву разам з абрэвіятурай (у дужках), далей павінна выкарыстоўвацца толькі абрэвіятура.
- Бібліяграфічныя прыпісы змяшчаем у тэксце.
- Тэксты, пададзеныя ў гадавік “ACTA ALBARUTHENICA”, павінны быць напісаныя ўнармаванаю моваю і падрыхтаваныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі, вызначанымі рэдакцыяй. Тэксты, якія не адпавядаюць гэтым патрабаванням, не будуць надрукаваныя.
- Адказнасць за захаванне аўтарскіх і выдавецкіх правоў нясе Аўтар.
ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ПРЫПІСАЎ:
Прыпісы змяшчаем у асноўным тэксце артыкулу наступным чынам:
[прозвішча год выдання: старонкі], напр.: [Александровіч 1971: 15] [прозвішча год выдання, том: старонкі], напр.: [Карскій 1922, III–3: 123]У выпадку, калі Аўтар адзін: [Kot 2015: 58],
працы, апублікаваныя адным Аўтарам на працягу аднаго года, абазначаюцца літарамі алфавіту і аддзяляюцца коскамі: [Kmita 2015a: 65, 2015b: 120-124].
У выпадку, калі Аўтраў двое: [Barys, Kalita 2015: 65].
У выпадку, калі Аўтараў трое: [Barys, Kalita, Trat 2015: 65].
Шмат Аўтараў: [Kalita i in. 2015: 65] – у бібліяграфіі павінны быць пералічаны ўсе аўтары.
Калі ў сказе сустракаецца імя Аўтара, яно не павінна паўтарацца ў дужках, напр. „Jan Kot [1933: 123-125] wprowadził termin…”; „W swoich [1922a, 1922b] artykułach Steward argumentował, że…”.
Калі мы цытуем творы розных Аўтараў, то пералічваем іх у храналагічным парадку па гадах выдання (пачынаючы ад ранейшых твораў) і раздзяляем іх кропкамі з коскамі, напрыклад: [Kalita 2001: 15; Barys 2015: 65].
Працы, выдадзеныя пад рэдакцыяй, падаюцца гэтак жа, як і арыгінальныя творы, з дадаткам у круглых дужках (red.) / (рэд.) / (ed.), у залежнасці ад мовы працы, напрыклад:
1 рэдактар: [Kowalski (red.) 2015: 54];
2 рэдактары: [Barys, Kalita (red.) 2015: 65];
3 рэдактары: [Barys, Kalita, Trat (red.) 2015: 65];
шмат рэдактараў: [Kalita i in. (red.) 2015: 65] – у бібліяграфіі павінны быць пералічаны ўсе рэдактары.
ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ БІБЛІЯГРАФІІ:
Аўтар складае адзін спіс літаратуры (Bibliografia, Бібліяграфія) для ўсяе працы. Парадак бібліяграфічных запісаў павінен быць алфавітны, паводле прозвішчаў аўтараў альбо назваў зборнікаў і інш. Рэдактары зборнікаў і інш. павінны быць пазначаныя скарачэннем на мове публікацыі (red.) / (рэд.) / (ed.). Спіс павінен утрымліваць толькі працы, на якія Аўтар спасылаецца альбо цытуе ў тэксце. Не трэба нумараваць працы; кожная новая пазіцыя павінна пачынацца з новага абзаца.
Працы аднаго Аўтара павінны быць пералічаны ад самых старых да самых новых, напрыклад:
Kaleta Radosław. 2014. Białorusko-polska homonimia międzyjęzykowa. Warszawa: Slawistyczny Ośrodek Wydawniczy Instytutu Slawistyki Polskiej Akademii Nauk.
Kaleta Radosław. 2015. Polsko-białoruska lapsologia glottodydaktyczna. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.
Kaleta Radosław. 2018. Błędologia w glottodydaktyce białorutenistycznej. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.
Творы аднаго аўтара, апублікаваныя ў адным годзе, пералічваюцца ў алфавітным парадку назваў (старонкі пазначаюцца праз працяжнік –, а не праз злучок -), напрыклад:
Kaleta Radosław. 2013a. O projekcie słownika białorusko-polskich fałszywych przyjaciół tłumacza na tle dorobku leksykografii polsko-białoruskiej. „Studia Slavica”, t. XVII/1: 83–90.
Kaleta Radosław. 2013b. Rodzaje homonimii międzyjęzykowej (przegląd stanowisk). „Respectus Philologicus”, t. 23 (28): 141–150.
Kaleta Radosław. 2013c. Złudne odpowiedniki białorusko-polskie. „Studia z Filologii Polskiej i Słowiańskiej”, t. 48: 123–141.
Кірылічныя бібліяграфічныя пазіцыі павінны быць транслітараваныя на сайце: https://www.translitteration.com/transliteration/en/belarusian/scholarly/
Першым падаецца транслітараваны варыянт, а пасля ў квадратных дужках арыгінал.
Манаграфіі і слоўнікі
Aleksandrovìč Scâpan. 1971. Pucâvìny rodnaga slova. Mìnsk: BDU [Александровіч Сцяпан. 1971. Пуцявіны роднага слова. Мінск: БДУ].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Aleksandrovìč 1971: 15]; у тэксце на беларускай мове: [Александровіч 1971: 15].
Encyklopedia kultury polskiej XX wieku. Pojęcia i problemy wiedzy o kulturze. 1991. Red. A. Kłoskowska. Wrocław: Wiedza o Kulturze.
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Kłoskowska (red.) 1991: 15]; у тэксце на беларускай мове: [Kłoskowska (рэд.) 1991: 15].
Chylak-Schroeder Teresa, Głuszkowska-Babicka Jadwiga, Jasińska-Socha Teresa (red.). 2012. Słownik białorusko-polski. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Chylak-Schroeder, Głuszkowska-Babicka, Jasińska-Socha (red.) 2012: 15]; у тэксце на беларускай мове: [Chylak-Schroeder, Głuszkowska-Babicka, Jasińska-Socha (рэд.) 2012: 15].
У выпадку частых спасылак на мноства розных слоўнікаў можна выкарыстоўваць скарачэнні назваў слоўнікаў замест іх рэдактараў, напрыклад: [SBP 2012: 15]. У такой сітуацыі ў бібліяграфіі неабходна ўказаць наступныя дадзеныя: SBP 2012 = Chylak-Schroeder Teresa, Głuszkowska-Babicka Jadwiga, Jasińska-Socha Teresa (red.). 2012. Słownik białorusko-polski. Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego.
Раздзел у манаграфіі
Kìsâlëǔ Genadź. 1994. Kìselʹ Apanas. U: Belaruskìâ pìsʹmennìkì: Bìâbìblìâgrafìčny sloǔnìk u 6 tamah. Minsk: Belaruskaâ èncyklapedyâ [Кісялёў Генадзь. 1994. Кісель Апанас. У: Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік у 6 тамах. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Kìsâlëǔ 1994: 15]; у тэксце на беларускай мове: [Кісялёў 1994: 15].
Raźny Anna. 2001. Wiechi – od poszukiwań wolności do zniewolenia totalitarnego. Z doświadczeń inteligencji rosyjskiej. W: Inteligencja. Tradycja i nowe czasy. Red. H. Kowalska-Stus Kraków: Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego.
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Raźny 2001: 15].
Артыкул у часопісе:
Šlûbskì Alâksandr. 1927. Konfìskacyâ PANA TADÈUŠA D.-Marcìnkevìča. “Uzvyšša” № 2: 200–201 [Шлюбскі Аляксандр. 1927. Конфіскацыя ПАНА ТАДЭУША Д.-Марцінкевіча. “Узвышша” № 2: 200–201].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Šlûbskì 1927: 15]; у тэксце на беларускай мове: [Шлюбскі 1927: 15].
Bruchnalski Wilhelm. 1922. Z “Pamiętników” M. Marksa, witebszczanina. “Lud” t. XXI: 151.
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Bruchnalski 1922: 15].
Архіўныя матэрыялы:
LVIA 1248–2–1497, l. 234–247v, Lietuvos valstybės istorijos archyvas, (дадаткова можна падаць назву дакумента).
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [LVIA] (дадаткова можна пазначыць канкрэтны нумар, калі дакументаў многа).
NGA RB u Grodne, f. 1, vop. 22, spr. 1121, ark. 401–418v, Nacyânalʹny gìstaryčny arhìǔ Belarusì ǔ Grodne, [НГА РБ у Гродне, ф. 1, воп. 22, спр. 1121, арк. 401–418v, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [NGA]; у тэксце на беларускай мове: [НГА] (дадаткова можна пазначыць канкрэтны нумар, калі дакументаў многа).
Публікацыі з Інтэрнэту:
Павінны быць пададзены ўсе даступныя на сайце звесткі: імя і прозвішча аўтара тэксту, назву, год публікацыі тэксту на сайце (пры наяўнасці). Павінна быць пазнака [online] і спасылка (калі яна вельмі доўгая – яе можна скараціць, выкарыстоўваючы інструмент для скарачэння URL-адрасоў, даступны ў Інтэрнэце) і дата доступу да тэксту ў квадратных дужках.
Genealogia Polaków: Katalog Powstańców Styczniowych [online] https://genealogia.okiem.pl/powstanies/index.php?nazwisko=Piekarski [доступ: 28.09.2019].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Genealogia Polaków… (online)]. Калі загаловак доўгі, дастаткова ўключыць у спасылку толькі першыя 2-3 словы і паставіць шматкроп’е. Калі на старонцы не пазначаны год выдання, дадаем у дужках (online).
Gliński Mikołaj. Polska i Białoruś – żywoty bliźniacze [online] https://culture.pl/pl/artykul/polska-i-bialorus-zywoty-blizniacze [25.03.2025].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Gliński (online)].
Korbut Viktar. 2021. Movaznavec: Stanovišča belaruskaj movy ŭ Pol′ščy sënnja najlepšae z usix krain za mežami Belarusi [Корбут Віктар. 2021. Мовазнавец: Становішча беларускай мовы ў Польшчы сёння найлепшае з усіх краін за межамі Беларусі] [online] https://www.polskieradio.pl/396/8226/artykul/2818282 [01.10.2021].
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай і англійскай мовах: [Korbut 2021]; у тэксце на беларускай мове: [Корбут 2021].
Неапублікаваныя кандыдацкія/магістэрскія дысертацыі:
Kaleta Radosław. 2007. Wybrane aspekty morfologiczne w porównaniu dwóch ortograficznych standardów: taraszkiewicy i narkomauki. Praca magisterska. Promotor: dr hab. Nina Barszczewska. Warszawa: Uniwersytet Warszawski.
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Kaleta 2007: 15].
Выступ на канферэнцыі:
Bernatowicz Joanna. 2024. Polski przekład Długiej drogi do domu Wasila Bykaua – wyzwania, konteksty, strategie translatorskie. Konferencja Wasil Bykau. Dziedzictwo literackie w nowej perspektywie (z okazji 100-lecia urodzin literata). Uniwersytet Warszawski.
Прыпіс да гэтай працы ў тэксце на польскай, англійскай і беларускай мовах: [Bernatowicz 2024].