Original research article
Acta Albaruthenica

“Аповесці для маладых дзяўчат” Яна Чачота ў кантэксце літаратуры для дзяцей і моладзі

2020, Том 20

Publishing model

open access

License type


Field

Humanities

Discipline

literary studies

Language of publication

Belarusian

Downloads

PDF 230 KB

Article

Number of views:66

Number of downloads:39

Crossref citations:0

Altmetric score:0


Abstract

Артыкул прысвечаны вызначэнню ролі Яна Чачота ў дзіцячай літаратуры ХІХ стагоддзя. Асноўная ўвага была звернута на амаль недаследаваны зборнік Аповесці для маладых дзяўчат, які складаецца з чатырох твораў: “Свянтохна, або Удзячнасць”, “Богна і Любаміра, або Пыха і Сціпласць”, “Людгарда, або Карыснае падарожжа”, “Даброхна, або Дабрачыннасць заўсёды памятная”. Іх галоўныя гераіні – разумныя, прыгожыя, працавітыя, адукаваныя дзяўчаты, якія з’яўляюцца сапраўдным узорам набожнасці, дабрачыннасці і цноты. Асноўная тэма твораў – свет дзявочых перажыванняў і інтарэсаў, звязаных з праблемай вызначэння месца і ролі ў сям’і і грамадстве. Я. Чачот выкарыстоўваў досвед сваіх папярэднікаў, запазычаючы ў іх сюжэтныя калізіі і некаторыя ідэі. У адрозненне ад папярэдніх эпох, дзе роля жанчыны (асабліва з ніжэйшых слаёў) абмяжоўвалася сямейнымі абавязкамі і нізкакваліфіка- ванай працай, а жаночая адукацыя лічылася непатрэбнай і нават шкоднай, Я. Чачот падкрэслівае, што дзяўчаты могуць не толькі служыць сям’і, але і прыносіць карысць грамадству.

Keywords:

Бібліяграфія

[b. a.] Książki dla dzieci, dla ludu i szkolne. „Warszawski rocznik literacki”. Rok 3. (1873). 1874: 93–95.

Campan Jeanne Louise. 1827. Rady dla młodych dziewcząt. Warszawa: druk. A. Brzeziny.

Cz…t Jan. 1845. Powiastki dla młodych dziewcząt naśladowane z dzieła Pani de Set (De Saintes, Delassemens de ma fille, 2 volumes). Wilno: druk. J. Zawadzkiego.

Osterloff W. 1893. Najnowsza literatura. “Ateneum” t. 2, zeszyt 1: 200–205.