We use cookies on this site to enhance your user experience. Do You agree?

Read more

Пазнаёмцеся з намі і нашым часопісам!

 
“Acta Albaruthenica”, навуковы часопіс  Кафедры Беларусістыкі  Варшаўскага ўніверсітэта, быў заснаваны ў 1998 годзе. Першы томік выйшаў у Варшаве, а чатыры наступныя друкаваліся ў Мінску (2001-2005). З 2007 года ​​часопіс зноў выдаецца ў Варшаве; яго рэдагуюць супрацоўнікі Кафедры Беларусістыкі.

Гэта адзіны часопіс па-за межамі Беларусі і найстарэйшы на Захадзе, які папулярызуе даследаванні беларускай мовы і беларускай літаратуры. Гэта адзінае месца для публікацыі такіх артыкулаў для даследчыкаў з заходняга свету, а таксама незалежных беларускіх даследчыкаў.

Місіяй выдання з’яўляецца папулярызацыя згаданай тэматыкі насуперак стэрэатыпам, моўнай палітыцы і культурным міфам, якія не даюць шмат месца для прэзентацыі падобнай тэматыкі.

Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны разнастайным праблемам беларусістыкі (мова і літаратура). У кожным нумары публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы.

Аўтарамі публікацый з’яўляюцца навукоўцы і даследчыкі з розных навуковых цэнтраў у Польшчы і Беларусі. Матэрыялы друкуюцца па-польску і па-беларуску з  кароткімі рэзюмэ на англійскай, польскай і беларускай мовах.

Публікацыя ў часопісе “Acta Albaruthenica” для аўтараў бясплатная. Рэдакцыя не бярэ плату за падрыхтоўку і друк матэрыялаў.

Усе артыкулы ў “Acta Albaruthenica” праходзяць працэс падвойнага сляпога рэцэнзавання. Артыкулы дасылаюцца як мінімум двум рэцэнзентам. Рэцэнзенты падбіраюцца з адпаведнымі навуковымі кампетэнцыямі.

“Acta Albaruthenica” – гэта часопіс з адкрытым доступам, згодна з заявай Bethesda аб публікацыі ў адкрытым доступе (Open Access).

Змест выпускаў часопіса і тэксты артыкулаў падаюцца ў вольным доступе ў раздзеле Архіў.

Аўтарскія правы на артыкулы ў “Acta Albaruthenica” захоўваюцца за аўтарам (аўтарамі), пры гэтым права на першую публікацыю належыць часопісу.

Дзякуючы публікацыі ў гэтым часопісе з адкрытым доступам, артыкулы могуць свабодна выкарыстоўвацца з некамерцыйнымі мэтамі з абавязковым указаннем і аўтара (аўтараў), і часопіса першапублікацыі. (Больш інфармацыі на CC BY-NC 4.0).

“Acta Albaruthenica” выкарыстоўвае ліцэнзію Creative Commons:  4.0 Польшча (CC BY-NC 4.0) . Для атрымання дадатковай інфармацыі аб ліцэнзаванні Creative Commons, калі ласка, наведайце: https://creativecommons.org/licenses/by-nc-nd/4.0/deed.pl

Часопіс ёсць у базах:
Arianta, Biblioteka Nauki, Linguistic Bibliography, Brill Bibliography of Slavic Linguistics Online, CEJSH, ERIH PLUS, Index Сopernicus, iSybislaw, Most Wiedzy, PBN.

Ацэнка MNiSW (Міністэрства Навукі і Вышэйшае Школы): 20 балаў

e-ISSN 2720-698X
ISSN  1898-8091