АЎТАРСКІЯ ПРАВЫ І ЛІЦЭНЗАВАННЕ

Інтэлектуальная ўласнасць

Усе Аўтары абавязаны прыняць умовы ЛІЦЭНЗІЙНАЙ ДАМОВЫ (даступная для запампоўкі ніжэй). Аўтар для карэспандэнцыі падае падпісаную дамову пры падачы або пасля прыняцця артыкула. Падаючы рукапіс, Аўтар для карэспандэнцыі — таксама ад імя ўсіх Аўтараў — пацвярджае, што:

  • праца з’яўляецца арыгінальнай,
  • яна раней не публікавалася і ў цяперашні час не разглядаецца для публікацыі ў іншым месцы,
  • усе матэрыялы, абароненыя аўтарскім правам (напрыклад, доўгія цытаты або фрагменты), былі належным чынам пазначаны, а Аўтар атрымаў дазвол на іх выкарыстанне.

Аўтарскія правы на артыкулы ў часопісе “Acta Albaruthenica” захоўваюцца за аўтарам (аўтарамі), а права першай публікацыі належыць часопісу. Аўтары захоўваюць правы на апублікаваны матэрыял і прадастаўляюць часопісу невыключную ліцэнзію на публікацыю артыкулаў. Калі Аўтары не могуць захаваць аўтарскія правы на рукапіс, яны павінны звязацца з Рэдакцыяй перад яго падачай.

Спампаваць

DOCX 29 KB

No title

Download

ODT 20 KB

No title

Download